![]() | Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Аграрнай партыіБеларуская аграрная партыя 43% |
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне Аграрнай партыі. У інфармацыі, размешчанай на сайце міністэрства 4 студзеня, паведамляецца, што папярэджанне вынесена на падставе планавай праверкі, падчас якой устаноўлены парушэнні гэтай палітычнай партыяй заканадаўства і ўласнага статута.
У прыватнасці, паведамляецца, што па стане на 20 снежня 2007 года Цэнтральны савет (кіруючы орган) Аграрнай партыі больш за месяц не размяшчаецца па сваім юрыдычным адрасе, аднак адпаведныя дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў у статут партыі ў сувязі са змяненнем яе юрыдычнага адраса ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін Мінюсту прадстаўлены не былі. Акрамя таго, па сваіх юрыдычных адрасах не размяшчаюцца Віцебская абласная арганізацыя і тэрытарыяльная пярвічная арганізацыя Глыбоцкага раёна.
Міністэрства паведамляе, што да гэтага часу Аграрнай партыяй не выкананы патрабаванні артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», які ўстанаўлівае, што палітычныя партыі штогод да 1 сакавіка прадстаўляюць у Міністэрства юстыцыі інфармацыю аб сваёй дзейнасці.
...
Сяргей Каралевіч
4 студзеня 2008
Чытайце поўны тэкст артыкула: nn.by
07.06.2011
amalia -
Marquer![]() |